Біблія перакладзена на 563 мовы свету |
11.04.2016 10:52 |
Паводле інфармацыі, у мінулым годзе члены Таварыства прымалі ўдзел у 50 перакладах. Толькі Новы Запавет сёння перакладзены на 1334 мовы (у 2014 годзе — на 1324). У адрозненне ад гэтага, асобныя часткі Бібліі перакладзены на 1038 моў свету (у 2014 г. — на 1020). Такім чынам, на 2935 мовах даступная як мінімум адна з кніг Бібліі (у 2014 г. — на 2886). Мовазнаўцы лічаць, што сёння ў свеце налічваецца каля 6 900 жывых моў. Сярод першых перакладаў Бібліі былі пераклады на мову сідама — мову, якую выкарыстоўваюць народы паўднёва-заходняй часткі Эфіопіі. Біблійнае таварыства адзначыла таксама прагрэс у вывучэнні Бібліі для сляпых, слабавідушчых і глухіх. Поўны пераклад Бібліі на мове Брайля ў цяперашні час дасяжны ў сінгалі, адной з двух афіцыйных моў у Шры-Ланцы.
Гэта 44-ы па ліку поўны пераклад пісьмом Брайля. У цэлым на сёння біблійныя таварыствы па ўсім свеце працуюць над больш чым 400 перакладамі Святога Пісання. Міжнароднае біблійнае таварыства аб'ядноўвае 148 нацыянальных асацыяцый з больш чым 200 краін. Паводле Deon.pl, (MV) |