Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навуковыя даследаванні пацвярджаюць тэзіс аб эўхарыстычным цудзе ў Легніцы
11.04.2016 16:41

Пра падзею, якая «мае прыкметы эўхарыстычнага цуду», паведаміў у апублікаваным 10 красавіка спецыяльным паведамленні біскуп Легніцы Збігнеў Кернікоўскі. Паведамленне будзе агучана 17 красавіка ва ўсіх святынях Легніцкай дыяцэзіі.

Цуд адбыўся ў парафіі Святога Яцэка ў Легніцы 25 снежня 2013 года. Падчас удзялення святой Камуніі гостыя ўпала на падлогу, затым была паднята і змешчана ў начынне з вадой. Праз некаторы час на ёй з’явіліся чырвоныя плямы.


Фрагмент перамененай гостыі з Легніцы

Біскуп Легніцкі Стэфан Ціхі склікаў камісію, каб назіраць за гэтай з’явай. У лютым 2014 года фрагмент матэрыі гостыі, які меў чырвоны колер, быў аддзелены і змешчаны на карпарале. Розным кампетэнтным установам камісія даручыла даследаваць гэтую матэрыю.

Медыцынскі судовы дэпартамент падчас экспертызы ўстанавіў, што проба падобная да сардэчнай мышцы са зменамі, якія «часта суправаджаюць сардэчную агонію». А генетычныя даследаванні паказваюць на тое, што тканка мае чалавечае паходжанне.

Аб гэтай справе было паведамлена ў Апостальскую Сталіцу.

Падобны цуд быў прызнаны ў 2009 годзе ў іншым месцы Польшчы — Сакулцы (непадалёк ад польска-беларускай мяжы). Тады ў касцёле на гостыі з’явілася бурая пляма.

Гостыя з Сакулкі

У выніку даследаванняў, якія праводзілі патамарфолагі, выявілася, што гэта быў фрагмент мышцы чалавечага сэрца. Адразу ж пасля здарэння Мітрапаліт Беластоцкі склікаў камісію, якая даказала, што гэта не мог быць фактар умяшання чалавека ў гэтую з’яву.

Паводле інтэрнэт-крыніц,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.