Міжнародны сімпозіум пра моладзь у Касцёле распачаўся ў Кракаве |
13.04.2016 10:34 |
Даклады наконт рэлігійнага жыцця і фармацыі моладзі будуць прадстаўлены ўдзельнікамі з розных краін: Польшчы, Германіі, Славакіі, Румыніі і інш. 14 красавіка свой даклад прачытае прадстаўніца з Беларусі Ганна Тарас. Тэма яе працы — «Рэлігійнасць моладзі ў сучаснай Беларусі». Праграма сімпозіума разлічана на чатыры дні з 13 красавіка да 16 красавіка. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Інстытут практычнай тэалогіі (тэалагічны факультэт Папскага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ у Кракаве), а таксама Інстытут тэалогіі ўніверсітэта імя Гутэнберга ў Майнцы (Германія). Аксана Ючкавіч |