Вучоныя Ізраіля: Біблія была напісана раней, чым прынята лічыць |
14.04.2016 17:25 |
Пра гэта паведамляе The Guardian. Выкарыстоўвачы тэхналогію аналізу почырку, аналагічную той, якая выкарыстоўваецца спецслужбамі і банкамі, вучоныя ўніверсітэта Тэль-Авіва вызначылі, што запісы, знойдзеныя ў скарбе, належаць не аднаму, а адначасова шасці аўтарам. Яны датуюцца прыблізна 600 годам да нашай эры і дазваляюць сцвярджаць, што пісьменнасць у старажытным Ізраэлі была шырока распаўсюджана, таму большая частка кніг Пяцікніжжа была напісана яшчэ да Бабілёнскага палону. Сёння ў навуцы пераважае меркаванне, згодна з якім Пяцікніжжа было сабрана з розных запісаў падчас Бабілёнскага палону яўрэяў (з 598 да 539 г. да н.э.). Аднак археолаг Ізраіль Фінкельштэйн лічыць, што Пяцікніжжа, а таксама Кнігі Валадарстваў былі напісаны яшчэ да пачатку заваяванняў бабілёнскага цара Навухаданосара ІІ. У юдэйскай і хрысціянскай традыцыі аўтарам Пяцікніжжа прынята лічыць прарока Майсея. Танах — яўрэйская назва Бібліі. Яна, у адрозненне ад хрысціянскай версіі, уключае ў сябе толькі кнігі Старога Запавету. Вучоныя мяркуюць, што большасць кніг Танаха з’яўляюцца кампіляцыямі з розных кніг, якія неаднаразова рэдагаваліся і перапісваліся да ІІ стагоддзя да н.э. |