Рым: колькасць пілігрымаў памяншаецца з-за крызісу і страху перад тэрарызмам |
14.04.2016 17:46 |
Нягледзячы на абвешчаны Юбілейны Год Божай Міласэрнасці, у першым квартале 2016 года знізілася колькасць пілігрымаў і турыстаў, якія наведваюць Рым. У Вечны горад прыбыла ў параўнанні з папярэднім годам на 3,5 працэнты менш наведвальнікаў, паведаміла кіраўніцтва турыстычнага рэгіёну Лацыё. Паводле мясцовых СМІ, ад візіту ў сваю сталіцу ўстрымліваюцца асабліва італьянцы. У параўнанні з гэтым прыкладна на адзін працэнт павялічылася колькасць наведвальнікаў з-за мяжы. Згодна з паведамленнем кіраўніцтва турыстычнага рэгіёну асноўнай прычынай гэтага з’яўляецца страх тэрарыстычных нападаў ісламскіх экстрэмістаў, а таксама эканамічны крызіс.
Ад зніжэння колькасці пілігрымаў моцна пацярпела індустрыя турызму, асабліва яго супрацоўнікі, якія ў гэтым годзе чакалі сапраўднага буму наведванняў. Было адзначана, што ў гасцініцах, турыстычных офісах і месцах грамадскага харчавання працуе каля 75 тысяч людзей, з якіх 69 — на пастаяннай аснове. На ўрачыстасць Уваскрасення Пана ў Рым прыехала на адзін працэнт менш людзей, а падчас рымскага марафону, які адбываўся на гэтых выхадных, у параўнанні з мінулым годам многія ложкі гатэля засталіся пустымі. Тым не менш, у Год Міласэрнасці павялічылася колькасць прапаноў размяшчэння ў сістэме «ложак і сняданак». Многія рымляне не здаюць у арэнду пустыя кватэры на працяглы перыяд, але спадзяюцца на кароткатэрміновых арандатараў, якія могуць даць ім больш высокі прыбытак. Паводле Kai.pl, (MV) |