Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Расіі плануюць стварыць дзяржорган па справах рэлігій
18.04.2016 14:48

У прэзідэнцкім Савеце па правах чалавека Расіі выступілі з ідэяй змяніць заканадаўства, якое рэгулюе рэлігійную сферу.

Прапаноўваецца заканадаўча замацаваць паняцце «секта» і стварыць асаблівы дзяржорган па справах рэлігій. Пра гэта паведамляе агенцтва «Интерфакс» са спасылкай на «Независимую газету».

«У апошнія два гады ў працэсе ўзмоцненай барацьбы з сектамі і пошукамі экстрэмістаў сярод іх адэптаў ганенням падвергліся практычна ўсе іншаверцы», — заявіў выданню намеснік загадчыка Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па развіццю грамадзянскасці і правах чалавека (СПЧ) Яўген Баброў.

Ён лічыць фармулёўкі закона аб экстрэмісцкай дзейнасці размытымі, што «дазваляе прымяняць яго выбарча і пры жаданні падвесці пад яго любую групу».

Паводле Интерфакс,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.