Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аўстрыі з’явіцца «Дабравольны манаскі год»
19.04.2016 10:05

Аналаг дабравольнаму сацыяльнаму году прапаноўваюць у Аўстрыі. Пачынаючы з верасня 2016 года, усе жадаючыя могуць правесці ад трох да дванаццаці месяцаў у манаскай супольнасці ў Аўстрыі, жывучы і ўзаемадзейнічаючы разам з манахамі.

Каардынатар праекта с. Рут Пухер паведаміла пра гэта ў панядзелак, назваўшы праект сустрэчай двух светаў, якім ёсць што сказаць адно аднаму і падтрымаць у пытаннях уласнай будучыні.

Удзельнікі «Манаскага года» атрымаюць магчымасць спазнаць жыццё манаскай супольнасці знутры. Час, праведзены там, можа служыць пошуку балансу паміж супольнасцю, малітвай і прафесійным укладам.

Гэты час можа даць магчымасць абдумвання жыццёвых рашэнняў і апрабацыі прафесійных сфер. Асабістая вера пры гэтым паглыбляецца. У любым выпадку, паводле слоў сястры Пухер, гаворка вядзецца ні пра адпачынак у кляштары, але пра сапраўднае жыццё ў супольнасці. Хто жыве ў кляштары, становіцца часткай супольнасці, фармальна не з’яўляючыся яе членам, аднак беручы ў паўнаце ўдзел у яе жыцці.

Праект стаў вынікам абвешчанага Папам Францішкам «Года ордэнаў» (2014-2016) і, па словах арганізатараў, стане аналагам «Дабравольнага сацыяльнага года». Праект разлічаны не толькі на моладзь, але і на старэйшых людзей.

Паводле katholisch.de (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.