Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Японскія біскупы арганізуюць дапамогу ахвярам землятрусаў
19.04.2016 10:26

Каталіцкія іерархі Японіі каардынуюць намаганні, каб дапамагчы тысячам людзей, якія былі паранены, страцілі сваякоў або дах над галавой у выніку магутных землятрусаў на мінулым тыдні.


На мінулым тыдні з перапынкам у менш чым двое сутак на выспе Кюсю адбыліся два землятрусы — сілай у 7,3 і 6,5 балаў. Загінуў як мінімум 41 чалавек, сотні атрымалі раненні, яшчэ каля 180 тысяч былі вымушаны пакінуць свае хаты.

«Мы думалі, што будзе закрануты толькі горад Машыкі, аднак новы землятрус ударыў па значна больш шырокім раёне, у тым ліку па суседняй прэфектуры Ахіта», — адзначыў біскуп Ніігацкі Тарчызіё Ісао Кікучы.



Біскуп Кікучы ўзначальвае нацыянальны «Карытас» у Японіі, і каталіцкая дабрачынная арганізацыя ўжо пачала дапамагаць ахвярам прыроднай катастрофы.

Біскуп Фукуокскі Дамінік Родзі Міяхара склікаў надзвычайны сбор супрацоўнікаў дыяцэзіі для абмеркавання арганізацыі дапамогі і заахвоціў збіраць ахвяраванні.

Біскуп Тарчызіё Ісао Кікучы распавёў, што асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на гарыстую мясцовасць, куды валанцёрам цяжка патрапіць.

Некаторыя вёскі былі адрэзаны апоўзнямі, дарогі, масты і горныя тунэлі былі пашкоджаны. У некаторых месцах цяжка з электрычнасцю і вадой.



Японія знаходзіцца ў адной з найбольш сейсманебяспечных зонаў Зямлі. 11 сакавіка 2011 года каля паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Японіі адбыўся землятрус магнітудай у 9 балаў, які выклікаў магутнае цунамі. У выніку загінула амаль 15 тысяч чалавек, больш за дзве з паловай тысячы дагэтуль лічацца зніклымі без вестак.

Аляксандр Гелагаеў паводле www.ewtnnews.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.