Бразільскія біскупы заклікалі суайчыннікаў да ўзаемнай павагі і палітычнай рэформы |
20.04.2016 11:55 |
«Захаваць высокія каштоўнасці дэмакратычнага суіснавання, павагі да бліжняга, цярпімасці і здаровага плюралізму» заклікала бразільцаў Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў краіны на фоне палітычнага крызісу, які прывёў да імпічменту Прэзідэнту.
«Наяўны крызіс паказвае неабходнасць сапраўднай і глыбокай палітычнай рэформы», — лічаць іерархі і абяцаюць назіраць за выкананнем закону падчас крызісу.
Парламент Бразіліі прагаласаваў за імпічмент Прэзідэнту Бразіліі Дзілме Русеф, якую абвінавацілі ў маніпуляванні дзяржаўнымі грашыма. Яна адмаўляе гэтыя абвінавачванні і называе тое, што адбылося, канстытуцыйным пераваротам.
«[Патрэбна] забяспечыць эфектыўны ўдзел грамадства ў дзяржаўных справах, развіваць незалежнасць розных галінаў улады, аднавіць давер да дзяржаўных інстытутаў і забяспечыць сацыяльныя правы людзей», — заявілі каталіцкія іерархі Бразіліі.
Аляксандр Гелагаеў паводле catholicculture.org, premier.org.uk
|