Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Больш за тысячу маладых грамадзян Індыі збіраюцца ў Кракаў на СДМ
21.04.2016 10:01

Больш за тысячу маладых грамадзян Індыі маюць намер прыняць удзел у Сусветных днях моладзі ў Кракаве. Пра гэта распавёў епіскапат краіны, дадаўшы, што кіраўніком дэлегацыі будзе біскуп Белары — Генры Д’Суза.

У той жа час было адзначана, што польскі ўрад вырашыў даць бясплатныя візы тым удзельнікам, якія папросяць аб гэтым. Рэгістрацыя для паездкі ў Польшчу будзе завершана да канца чэрвеня; яе каардынатарам з’яўляецца каталіцкі моладзевы рух Індыі.

На прэс-канферэнцыі ў Дэлі Апостальскі Нунцый у гэтай азіяцкай краіне арцыбіскуп Сальваторэ Пэнанчыа назваў Сусветныя дні моладзі «плённым дыялогам маладых людзей з Касцёла».

Іерарх растлумачыў, што Папа Францішак выбраў Кракаў месцам падзеі, таму што горад звязаны з двума пасланнікамі Божай Міласэрнасці: сястрой Фаўстынай Кавальскай і Папам Янам Паўлам II. Падчас свайго знаходжання ў Польшчы Святы Айцец наведае, акрамя іншага, санктуарый Божай Міласэрнасці і капліцу св. Фаўстыны, дадаў папскі дыпламат.

XXXI Сусветныя дні моладзі пройдуць у Кракаве 26-31 чэрвеня і, як чакаецца, у іх прымуць удзел маладыя людзі са 175 краін свету. Дэвізам гэтай вялікай міжнароднай сустрэчы з’яўляюцца словы «Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць», і гэта частка абвешчанага ў Касцёле Года Міласэрнасці.

Паводле Kai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.