Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Брытанскія біскупы заклікалі вернікаў ставіцца з разважлівасцю да рэферэндума адносна сяброўства ў ЕС
21.04.2016 12:30

Біскупы Англіі і Уэльса прынялі рэзалюцыю, якая заклікае католікаў маліцца і думаць, наколькі рашэнне аб выхадзе краіны з Еўрасаюза супадае ці супярэчыць агульнаму дабру, патрэбам слабых сяброў грамадства, годнасці чалавечай асобы.

«Рэферэндум — гэта магчымасць больш паразважаць пра гэтыя каштоўнасці, якія нам дарагія як нацыі і як католікам. Жыццёва важнымі падчас гэтага нацыянальнага абмеркавання будучыні нашай нацыі ў свеце з'яўляюцца ўзаемная павага і ветлівасць», — гаворыцца ў рэзалюцыі.

«Кожная асоба будзе мець уласныя погляды адносна найлепшай палітычнай сістэмы, у якой можа рэалізаваць гэтыя ідэалы», — адзначылі іерархі.

«Мы прызнаём, што многія людзі апраўдана занепакоеныя сяброўствам Вялікабрытаніі ў Еўрапейскім Саюзе, ягонымі інстытутамі і наступствамі паглыбленай інтэграцыі», — заявілі біскупы.

Рэферэндум па пытанні аб сяброўстве Вялікабрытаніі ў ЕС адбудзецца 23 чэрвеня.

Паводле catholicculture.org (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.