Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкія біскупы Вялікабрытаніі прывіталі рашэнне парламента абвясціць злачынствы ісламістаў генацыдам
22.04.2016 11:02

Як лічаць іерархі Касцёла ў Вялікабрытаніі, аднагалоснае галасаванне дэпутатаў па гэтым пытанні сведчыць, што Брытанія прызнае трагедыю хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў на Блізкім Усходзе.

«Іх бяда патрабуе нашай увагі і дзеяння. Насілле павінна быць спынена, і гэта патрабуе міжнароднай дапамогі», — сказаў кардынал Вінсэнт Нікалс, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Вялікабрытаніі.


Хлопчык і хрысціянскі добраахвотнік, які змагаецца супраць ісламістаў

«Ніжняя палата парламента лічыць, што хрысціяне, езіды і іншыя рэлігійныя і этнічныя меншасці ў Іраку і Сірыі з’яўляюцца ахвярамі генацыду з боку "Ісламскай дзяржавы", і заклікае ўрад неадкладна звярнуцца ў Раду Бяспекі ААН, каб перадаць юрысдыкцыю над гэтымі злачынцамі Міжнароднаму крымінальнаму суду», — гаворыцца ў рашэнні парламента.

Паводле americamagazine.org, (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.