Прыкладна палова дарослых, якія атрымліваюць хрост у Вене, — былыя мусульмане |
22.04.2016 11:36 |
Расце колькасць мусульман, якія пераходзяць у хрысціянства ў Аўстрыі, сведчаць даныя, якія былі сабраны журналістамі.
Чалавек у чорных акулярах просіць не называць яго імя па пашпарце. «Можаце называць мяне Крыстофам. Гэта маё хрысціянскае імя», — кажа ён.
Ад пяці да дзесяці чалавек у тыдзень звяртаюцца ў Венскую архідыяцэзію з просьбай аб атрыманні сакрамэнту хросту.
За пачатак 2016 года больш за 80 чалавек былі падрыхтаваны да хрышчэння, прычым каля паловы з іх былі мусульманамі, паведаміла прадстаўніца Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Аўстрыі Фрэдэрыка Досталь.
Пры гэтым падрыхтоўка дарослага да хросту працягваецца каля года — такім чынам, вынікі павелічэння колькасці мусульманскіх бежанцаў у Заходняй Еўропе ў 2015-2016 гадах будуць заўважныя толькі праз некалькі месяцаў.
У той жа час мусульмане, якія хочуць стаць хрысціянамі, стараюцца хавацца ад публічнасці — ім і іх родным пагражае помста з боку некаторых былых адзінаверцаў нават у хрысціянскіх еўрапейскіх краінах.
«Хрысціянства — гэта сапраўдная рэлігія. Я абраў свой шлях», — кажа Крыстоф.
Аляксандр Гелагаеў паводле catholicherald.co.uk, kurier.at
|