Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каралева Вялікабрытаніі Елізавета назвала Езуса «каралём, якому служыць» |
25.04.2016 11:22 |
Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ дзеліцца думкамі пра цэнтральную ролю Хрыста ў чалавечым жыцці ў кнізе, якая выйшла да 90-гадовага юбілею брытанскай уладаркі. «Я была і застаюся вельмі ўдзячнай вам за вашы малітвы і Богу за Яго няспынную любоў. Я на свае вочы бачыла доказы гэтай любові», — піша каралева ў прадмове да кнігі «Каралева, якая служыць, і Кароль, якому яна служыць». Каралева з першынцам. 1948 год «Каралева служыць нам усё сваё дарослае жыццё з дзіўным захаваннем характару, клопатам пра іншых і надзеяй на Хрыста. Чым болей я чытаў тое, што яна напісала, і размаўляў з людзьмі, якія яе ведаюць, тым больш відавочным гэта было», — кажа сааўтар кнігі Марк Грын. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.