Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інтэрактыўны сайт раскрывае сакрэты загадкавай карціны каталіцкага мастака Іераніма Босха
26.04.2016 10:02

Часам шакуючыя вобразы трыпціха «Сад зямных асалодаў» знакамітага Іераніма Босха дагэтуль выклікаюць здзіўленне фантазіяй сярэднявечнага мастака і прыцягваюць увагу гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў.

Вялікая карціна (2х4 м) была створана паміж 1490 і 1510 гадамі і паказвае рай, зямное жыццё і пекла з мноствам людзей, загадкавых істот і сімвалаў.



Знешнія панэлі трыпціха, як лічаць гісторыкі мастацтва, паказваюць свет у час Стварэння.



Карціну Босха шмат разоў капіравалі. Гэтак, напрыклад, у 1566 годзе па яе матывах быў зроблены габелен для кляштара Эскарыял пад Мадрыдам. Зараз сама карціна знаходзіцца ў іспанскім музеі Прада.

Сайт tuinderlusten-jheronimusbosch.ntr.nl/en прапануе на англійскай і галандскай мовах каментарыі спецыялістаў да карціны, якія распавядаюць не толькі пра малавядомы зараз свет хрысціянскага сімвалізма Позняга Сярэднявечча, але і пра многія рэаліі тагачаснага жыцця.

Трэба адзначыць, што смелая фантазія Босха і пры гэтым шчыры і часам натуралістычны стыль тагачаснага духоўнага жывапісу патрабуюць, каб дзеці вывучалі гэтую карціну толькі разам з бацькамі.

Аляксандр Гелагаеў паводле churchpop.com


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.