Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціянкі ў свеце больш пакутуюць ад пераследу, чым мужчыны-хрысціяне
26.04.2016 11:51

Даследванне, якое правяла арганізацыя «Open Doors», сведчыць, што жанчыны і дзяўчыны-хрысціянкі больш за мужчын рызыкуюць стаць ахвярамі тэрору і прыгнёту.

Амерыканская арганізацыя вывучае антыхрысціянскі пераслед ва ўсім свеце. Згодна з яе данымі на 2016 год, узровень насілля супраць хрысціян дасягнуў максімальнага ўзроўню за апошнія 30 год, прычым колькасць ахвяр у апошнія гады расце ў геаметрычнай прагрэсіі.

Асноўны фактар пераследу ў 35 з 50 найбольш небяспечных для хрысціян краін — ісламісцкі экстрэмізм.



«У многіх гэтых краінах жанчыны пераследуюцца, бо яны для тэрарыстаў ўжо з'яўляюцца людзьмі другога гатунку з-за свайго полу. Хрысціянкі такім чынам пакутуюць двойчы. Хоць у нас няма дакладных лічбаў, мы ведаем, што пакутуюць мільёны жанчын», — кажа дырэктар па камунікацыях «Open Doors» Эмілі Фуэнтэс.

«На жаль, усё больш жанчын з'яўляюцца мэтамі для тэрарыстычных арганізацый. Іх бяруць у палон, гвалтуюць, прымушаюць адмаўляцца ад хрысціянства і прымаць іслам. Многіх прадаюць як жывы тавар. Гэтыя злачынствы адбываюцца не толькі на Блізкім Усходзе, але і ў Афрыцы, і іншых месцах», — распавядае Эмілі Фуэнтэс.

Па даных арганізацыі, у мінулым годзе больш за 7000 хрысціян былі забіты па прычыне іх веры.

Паводле catholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.