У Расіі пабудуюць першы храм, прысвечаны ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС |
27.04.2016 12:10 |
Храм Спаса Нерукатворнага, прысвечаны памяці ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС, з’явіцца летам 2016 года ў с. Заломнае Белгародскай вобласці Расіі. Пра гэта са спасылкай на сайт Грамадскай палаты РФ паведамляе ria.ru. «Першапачаткова жыхары гэтага сяла ставіліся з насцярожанасцю да нашай ідэі, асцерагаліся, што будаўніцтва можа прынесці нязручнасці, але за паўтара года нам удалося змяніць стаўленне людзей. Цяпер яны ў нас пастаянна пытаюцца, калі ўжо пачнецца будаўніцтва. У храме будзе дасяжная кніга памяці ліквідатараў, і ён будзе ўяўляць сабою мемарыяльны комплекс. Гэта будзе не проста храм, а храм-помнік», — прыводзяцца на сайце словы члена Грамадскай палаты Ірыны Сарокінай. Храм-помнік пабудуюць за адзін дзень. Праект храма прадугледжвае стварэнне ў тым ліку Алеі памяці ліквідатараў і дома для святара. Згодна з інфармацыяй на сайце, будаўніцтва будзе каштаваць каля 22 мільёнаў рублёў. Удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС прымала каля мільёна грамадзян з усяго СССР. Выбар месца для будаўніцтва храма не выпадковы: у працах на забруджаных радыяцыяй тэрыторыях у 1986 годзе прымалі ўдзел больш за 30 мужчын з пас. Заломнае, што складае практычна палову мужчын гэтага населенага пункта. «Мы хочам на прыкладзе гэтага маленькага сяла паказаць людзям, праз што прайшла ўся Расія пасля аварыі на ЧАЭС, паколькі трагедыя закранула многіх», — адзначыла Ірына Сарокіна. ria.ru, (IL) |