Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нарвегія: біскупы хочуць адмовіцца ад канкардацыйных шлюбаў
27.04.2016 12:09

Касцёл у Нарвегіі разглядае заяву аб адмове ў прадастаўленні дазволу на канкардацыйныя шлюбы. Гаворка ідзе пра такія касцёльныя сужэнствы, якія акрамя ўлады сакрамэнтальнай таксама прызнаюцца дзяржаўнай.

Гэта каталіцкі адказ на рашэнне мясцовага Сінода Лютэранскай Царквы, які дазволіў заключаць царкоўны шлюб аднаполым парам.

Біскуп Бэрнт Івар Эйдсвіг CRSA сказаў, што будзе прасіць дазвол у Ватыкана забараніць канкардацыйныя шлюбы.

«Цалкам відавочна, што мы павінны адрозніваць нашы царкоўныя шлюбы ад іншых», – дадаў ардынарый Осла. Іерарх падкрэсліў, што гэта ўнутраная літургічная справа, якая не абавязана адлюстроўваць змены, прынятыя ў грамадстве.

Адмаўленне з боку Каталіцкага Касцёла Нарвегіі ад канкардацыйных шлюбаў можа прывесці да ціску на яго з боку розных палітычных сіл, каб адаптаваць да патрабаванняў закона штата.

Біскуп сталіцы Нарвегіі дадаў, што ў той жа час ён спадзяецца захаваць добрыя адносіны з Лютэранскай Царквой.

«Мы павінны даць ім ясна зразумець, што не разумеем іх рашэнне і спадзяемся, што яно будзе перагледжана», - заўважыў іерарх.

Біскуп таксама нагадаў, што большая частка насельніцтва Нарвегіі рашуча выступае супраць аднаполых саюзаў, якія ў гэтай краіне з’яўляюцца законнымі з 2009 года.

Рашэнне аб дазволе аднаполым парам Нарвегіі заключаць царкоўны шлюб было прынята ў пачатку красавіка Сінодам Лютэранскай Царквы краіны. У выніковым дакуменце было адзначана, што Царкве патрэбна распрацаваць спецыяльную службу, якая магла б быць выкарыстана для аднаполых параў. Згодна з нарвежскімі законамі, вянчанне прыраўноўваецца да дзяржаўнай рэгістрацыі шлюбу.

Паводле паведамленняў нарвежскіх СМІ, з-за гэтага з пачатку 2016 года Царкву пакінулі некалькі тысяч чалавек. 

Паводле Deon.pl, ria.ru,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.