Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ерузалеме адкрылася першая частка музея Terra Sancta Museum (відэа) |
28.04.2016 11:16 |
«У Ерузалеме айцы францішкане з Кустодыі Святой Зямлі адкрылі першую частку новага музея Terra Sancta Museum, прысвечанага гісторыі Ерузалема», — распавядае а. Сяргей Лакціёнаў OFM, кіраўнік архіва Кустодыі, які прымаў удзел у працы над стварэннем музея. Экспазіцыя размешчана ў францішканскім кляштары Бічавання, які знаходзіцца на Вія Далароса. Менавіта адсюль звычайна пачынаецца набажэнства Крыжовага шляху па вуліцах Ерузалема. Унікальнае мультымедыйнае шоў, у якім выкарыстоўваюцца археалагічныя знаходкі, відэа, музыка і светлавыя эфекты, дасяжнае на 8 асноўных мовах, у тым ліку на рускай. Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.