Саудаўская Аравія мае намер у два разы павялічыць штогадовую колькасць паломнікаў |
29.04.2016 12:56 |
Улады Саудаўскай Аравіі плануюць да 2020 года павялічыць штогадовую колькасць паломнікаў, якія прыбываюць для здзяйснення умры (малы хадж) у Меку і Медыну, з 8 да 15 мільёнаў чалавек. Пра гэта са спасылкай на газету Saudi Gazzette паведамляе ria.ru. Прапанова была прадстаўлена каралём Саудаўскай Арафіі Салманам кабінету міністраў. У дакуменце манарх прадставіў канцэпцыю развіцця краіны да 2030 года. Раней саудаўскія ўлады заявілі пра тое, што з-за зніжэння цэн на нафту дзяржава мае намер зрабіць асноўнай крыніцай прыбытку турыстычны сектар, большую частку якога складае індустрыя хаджу. «За кошт павелічэння якасці паслуг, якія аказваюцца паломнікам, мы плануем павялічыць іх штогадовую колькасць да 15 мільёнаў. Мы будзем дамагацца спрашчэння і аўтаматызацыі працэсу выдачы віз, а таксама развіваць электронныя паслугі для пілігрымаў», — сказана ў праграмным дакуменце караля. Сёння штогадовая колькасць паломнікаў, якія прыязджаюць для здзяйснення умры, складае прыкладна 8 мільёнаў чалавек. Паводле даных Saudi Gazzette, з пачатку года было выдана 4, 6 мільёны паломніцкіх візаў. Таксама кароль Салман заявіў пра неабходнасць адкрыцця ў Саудаўскай Аравіі «буйнейшага ў свеце музея ісламу». Хадж з’яўляецца адным з пяці слупоў, на якіх засноўваецца іслам. Паломніцтва да святых месцаў у Меку прадпісана здзейсніць хаця б раз у жыцці кожнаму мусульманіну. Хадж дзеліцца на вялікі і малы. Малы хадж (умра), у адрозненне ад вялікага, мусульманін можа здзейсніць у любы час года. У сваю чаргу вялікі хадж здзяйсняецца ў прысвечаны гэтаму месяц «зуль-хіджа» (месяц паломніцтва). Штогод у гэты час у Меку прыязджае некалькі мільёнаў вернікаў. Сёлета хадж змогуць здзейсніць і 17 тысяч расіян. Паводле «РИА Новости», |