Мусульмане Марселя выкупілі сінагогу, каб перарабіць яе у мячэць |
29.04.2016 14:04 |
Адна з сінагог у цэнтры Марселя будзе перароблена ў мячэць. З-за росту антысемітызму яўрэі для сваёй бяспекі ўсё часцей наведваюць прыгарадныя сінагогі. Пра гэта са спасылкай на французскую прэсу спасылаецца ria.ru. Мусульманская асацыяцыя Аль-Бадр выкупіла за амаль 400 тысяч долараў сінагогу, размешчаную недалёка ад чыгуначнага вакзала Сен-Шарль. Паводле паведамлення газеты, нягледзячы на змяшчальнасць сінагогі ў 250 чалавек, у апошні час яе наведвала не больш за 10 вернікаў. У той жа час мусульманская абшчына Марселя расце. Мясцовая мячэць ужо не можа змясціць усіх жадаючых памаліцца. Сёння ў Марселі жыве каля 800 тысяч чалавек, з якіх чвэрць мільёна – арабы, а 80 тысяч – яўрэі. Паводле слоў дырэктара Цэнтральнай яўрэйскай кансісторыі Марселя Элі Берэбі, большасць юдэяў перасталі наведваць сінагогі ў цэнтры горада, таму што ўспрымаюць гэту вобласць як найбольш небяспечную для сябе. У студзені 2016 года 15-гадовы падлетак напаў ля будынка мэрыі Марселя на выкладчыка яўрэйскай навучальнай установы, які насіў кіпу. Зламыснік, узброены мачэтэ, параніў мужчыну ў руку і спіну. Згодна з інфармацыяй пракурора Марселя, падлетак пры затрыманні паведаміў паліцэйскім, што дзейнічае ад імя тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». РИА Новости, |