Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіраўская пенсіянерка ахвяравала на ўзнаўленне сабора 4 млн рублёў
02.05.2016 17:53

86-гадовая жыхарка г. Кірава Ніна Камарова ахвяравала на ўзнаўленне храма 4 мільёны рублёў. Спаскі сабор узнаўляецца на ахвяраванні. Дзякуючы ўзносу Ніны Камаровай работы пачаліся, расказаў святар Пётр Машкаўцоў, настаяцель сабора.

Пра гэта паведамляе pravmir.ru.

Па благаслаўленні Мітрапаліта Вятскага і Слабодскага Марка ў канцы снежня быў створаны Фонд адраджэння Спаскага сабора. На сайце фонда ў спісах ахвярадаўцаў значацца 16 прыватных асобаў і 10 кампаній. Разам з узносам Ніны Камаровай сабрана больш за 4 млн 833 тысячы рублёў.

Усяго для ўзнаўлення сабора паводле папярэдніх даных патрабуецца 52 мільёна. Гэтыя грошы пойдуць на ўзнаўленне звона і фасада.

Падчас пачатковых работ у саборы былі знойдзены цікавыя рэчы: напрыклад, дарэвалюцыйны вянчальны вянок, членскі білет Саюза ваяўнічых бязбожнікаў 30-х гадоў ХХ ст.


Сёння вырашаецца пытанне адносна таго, якога колеру павінен быць фасад храма. На фотаздымках захавалася толькі яго чорна-белая выява, а на карцінах ён заўсёды розны.

Раней ужо былі спробы распачаць рэканструкцыю храма, але яны не прынеслі плёну, таму што Спаскі сабор — помнік архітэктуры, а брыгада рабочых, якая пачынала ўзнаўленне, не мела адпаведнай ліцэнзіі.

Паводле pravmir.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.