Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
400-кілаграмовы куліч да праваслаўнай Пасхі спяклі ў Якуцкай епархіі |
02.05.2016 18:16 |
Пекары буйнога хлебазавода ў Якуцкай епархіі выпеклі пасхальны куліч з 200 кг мукі вышэйшага гатунку і 900 яек з дабаўленнем амаль 40 кг цукатаў і разынак. Куліч быў упрыгожаны копіяй Прэабражэнскага сабора. Вышыня вырабу склала амаль паўтара метра, куліч важыў больш за 400 кг. Пра гэта са спасылкай на прэс-службу епархіі паведамляе pravmir.ru. Куліч стаў пачастункам для простых якуцян — наведвальнікаў прадуктовага гіпермаркета. Мучны выраб быў асвечаны і атрымаў імя «Цар-куліч». Задача акцыі — распавесці пра свята Пасхі ўсім жыхарам горада, запрасіць на пасілак усіх тых, хто не мае сродкаў і магчымасцяў сабраць святочны стол. Паводле pravmir.ru, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.