У Рыме паліцыя арыштавала незаконную прадукцыю з выявай Папы на суму ў 1,7 млн еўра |
02.05.2016 18:45 |
Фінансавая паліцыя ў Рыме канфіскавала 340 тысяч экземпляраў сувенірнай прадукцыі з выявай Папы Рымскага Францішка. Магніты на лядоўню, брэлокі для ключоў і іншая драбяза з выявай Пантыфіка або герба Ватыкана былі выяўлены ў фургоне на ўездзе ў Рым. Каштоўнасць тавару кітайскай вытворчасці паводле паведамлення паліцыі была ацэнена ў 1, 7 мільёна еўра. Яны былі прызначаны верагодна для захоўвання і далейшага размеркавання па кіёсках і вулічных прадаўцах, якія ў Юбілейны Год Міласэрнасці спадзяваліся абагаціцца на гэтых таварах. У снежні мінулага года фінансавая паліцыя ўжо канфіскоўвала тавары з выявай Пантыфіка або рэлігійных эмблем, якія незаконна прадаваліся ў Ватыкане. Канфіскаваныя нядаўна тавары былі выяўлены падчас планавай праверкі фургона, дзе знаходзіліся тры асобы кітайскай нацыянальнасці, якія былі арыштаваны і якім пагражае суд за падробку дакументаў, парушэнне аўтарскіх правоў і захоўванне крадзенай маёмасці. Паводле katholisch.de, (IL) |