| ААН падзякавала Папу Францішку за пасланне да Сірыі |
| 03.05.2016 10:59 |
|
Ідзе чарговы тыдзень перамоваў пад эгідай ААН па мірных дамовах паміж апазіцыяй і рэжымам Дамаска. У сталіцы і ў прыбярэжнай вобласці Латакіі рэжым спынення агню быў працягнуты яшчэ на 24 гадзіны. Нягледзячы на гэта, баі паміж паўстанцамі і прыхільнікамі Прэзідэнта Асада працягваюцца ў Алепа, дзе, паводле слоў мясцовых крыніц, за апошні тыдзень у ходзе баявых дзеянняў былі забіты 250 грамадзян. Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU) |


«Мы ўдзячныя Папу Францішку за яго пасланне, якое ўзмацняе нядаўні заклік Арганізацыі Аб'яднаных Нацый да неадкладнага спынення агню ў Сірыі». Такімі словамі спецыяльны пасланнік ААН па Сірыі Стэфан дэ Містура пракаментаваў словы Папы Францішка, прамоўленыя Пантыфікам з нагоды велікоднай малітвы «Уладарка Неба».
для друку