Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы прайшла III Пілігрымка матацыклістаў да Гаспадыні Падгалля
04.05.2016 11:49

Каля 400 чалавек прынялі ўдзел 1 мая ў ІІІ Пілігрымцы матацыклістаў у санктуарый Маці Божай у Лудзімежы, якую горцы называюць Гаспадыняй Падгалля. 

Матацыклісты акружылі базыліку ў Лудзімежы сваімі транспартнымі сродкамі і сімвалічна праехалі праз Марыйны ружанцовы сад, усклаўшы букет кветак перад помнікам св. Яна Паўла II.

«У выпадку аварыі мы рамантуем свае матацыклы. Касцёл жа для нас — гэта “рамонтная майстэрня” для нашых душ, якія таксама церпяць аварыі... Мы хочам скарыстацца гэтым рамонтам. Гэтаксама як мы клапоцімся аб сваіх матацыклах, клапоцімся і аб нашых душах, якія з’яўляюцца больш каштоўнымі, чым усе машыны разам», — сказаў кс. Тамаш Стэц, душпастыр групы матацыклістаў «Пакуты і вера».

«Можа, быць вернікам, быць блізка да Бога не з’яўляецца модным, асабліва цяпер, але сапраўды ў Богу знаходзіцца крыніца сілы. Апосталы не ішлі за трэндамі, але ішлі за Хрыстом, і ў гэтым заключаўся іх поспех. Дзякуй вам, што вы тут, што можаце паказаць, што не толькі матацыкл, але і Бог важны для вас», — звярнуўся да пілігрымаў кс. Тамаш Стэц.

У чэрвені матацыклісты збіраюцца паехаць у Рым, каб таксама ад свайго імя запрасіць Папу Францішка ў Польшчу.

Паводле Deon.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.