Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адной з галоўных прычын смяротнасці ў ЗША названы ўрачэбныя памылкі
04.05.2016 16:52

Траціна ўсіх смяротных выпадкаў у 2015 годзе ў ЗША хутчэй за ўсё адбылася з-за ўрачэбнай памылкі. Пра гэта паведамляе pravmir.ru са спасылкай на The Independent.

Як сцвярджаецца ў крыніцы, да такіх высноў прывялі даследаванні вучоных з амерыканскага Універсітэта Джона Хопкінса, якія прааналізавалі статыстыку смяротнасці з 2000 па 2008 год.

Згодна з іх данымі, штогод з-за ўрачэбных памылак памірае па 250 тысяч амерыканцаў, хоць афіцыйная статыстыка не вядзецца.

У ходзе аналізу разглядалася смяротнасць не толькі ў выпадку захворванняў, але і па іншых прычынах: гібель у ДТЗ, у пажарах, суіцыды і г.д. Даследчыкі прыйшлі да высновы, што гібель пацыента ў большасці выпадкаў правакуюць не «дрэнныя дактары», а сістэмныя памылкі, такія, як недастатковы дагляд, несвоечасовая, недастатковая або памылковая дыягностыка, няправільнае лячэнне, адсутнасць узаемадзеяння паміж медыцынскімі службамі.

Паводле слоў аўтараў даследавання, урачэбная памылка павінна быць уключана ў пералік магчымых фактараў смяротнасці ў міжнароднай статыстыцы.

У мінулым годзе брытанскі міністр аховы здароўя Джэрэмі Хант назваў колькасць выпадкаў смерці ў бальніцах, якую можна было пазбегнуць, «самым вялікім скандалам у сферы глабальнай аховы здароўя».

Падлічана, што 3,6 працэнта смяротных выпадкаў у бальніцах Англіі можна было папярэдзіць, і тады ўдалося б выратаваць каля 150 чалавек у тыдзень, адзначае выданне.

Паводле pravmir.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.