Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У музеі пры рымскай сінагозе адкрыецца выстаўка ў гонар візіту Яна Паўла ІІ |
05.05.2016 09:14 |
«1986-2016. 30-я гадавіна гістарычных абдымкаў паміж Папам Янам Паўлам ІІ і рабінам Эліо Таафам». Такую назву носіць выстаўка, якая ў бліжэйшыя дні можна пабачыць у яўрэйскім музеі ў Рыме. Музей размешчаны ў будынку рымскай сінагогі, дзе 30 гадоў таму адбылася гістарычная сустрэча. Экспазіцыя была прадстаўлена журналістам 13 красавіка, у дакладную гадавіну памятнага візіту. Выстаўка будзе працаваць з 14 ліпеня і была прымеркавана ў тым ліку да першай гадавіны смерці рабіна Таафа, якую прыгадвалі 19 красавіка. Ён памер за 11 дзён да свайго 100-годдзя. Экспазіцыю падрыхтавала Ліа Тааф, унучка рабіна. Паводле www.opoka.org.pl, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.