Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бразілія: Папа Францішак прызнаны ганаровым гараджанінам Сан-Паўлу
06.05.2016 11:10

Святы Айцец стаў ганаровым гараджанінам бразільскага горада Сан-Паўлу. Гэтым тытулам Пантыфіка ў Ватыкане ўзнагародзіў прадстаўнік гарсавета  Сан-Паўлу Гільберто Наталіні.

Улады Сан-Паўлу вырашылі таксама ўзнагародзіць Святога Айца спецыяльным медалём «Anchiety», які з’яўляецца вышэйшай узнагародай гэтага бразільскага горада.

«Падчас сустрэчы з Папам Францішкам мы былі вельмі кранутыя. Мы ўручылі яму найвялікшую ўзнагароду Сан-Паўлу. На такі жэст былі згодныя ўсе нашы 55 членаў гарсавета», — сказаў Гільберто Наталіні.

Ён растлумачыў, што савет Сан-Паўлу прыняў такое рашэнне, кіруючыся перакананнем, што Папа Францішак заслугоўвае такога гонару з-за сваіх адносінаў да людзей.

«Сённяшнім Святым Айцом захапляюцца не толькі вернікі, але і асобы, якія не належаць да Касцёла. Такую сімпатыю Пантыфік заслужыў праз сваю адкрытасць на іншага чалавека, прапаведванне братэрства і мірных адносін, а таксама барацьбу з карупцыяй, хцівасцю і несправядлівасцю.

«Мы лічым, што такое вучэнне Папы надзвычай важнае для жыхароў Сан-Паўлу. Таму вырашылі прысудзіць Папу Францішку дзве прэміі», — распавёў Гільберто Наталіні.

Прадстаўнік Сан-Паўлу дадаў, што бразільскія члены гарадскога савета падчас дэбатаў выказалі ўпэўненасць у тым, што Папа перадае пасланне любові аўтэнтычным шляхам, які прамаўляе да ўсіх людзей, а не толькі для бразільцаў.

Наданне звання «ганаровага гараджаніна» і ўручэнне медаля «Anchiety» адбылося падчас агульнай аўдыенцыі Пантыфіка на плошчы святога Пятра ў Рыме 4 мая.

Паводле Kai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.