У Польшчы прадставяць рок-мюзікл пра жыццё Папы Рымскага Яна Паўла ІІ |
06.05.2016 11:46 |
Польскія музыканты і прадзюсары заявілі пра пачатак працы над мюзіклам, прысвечаным жыццю Папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Пра гэта са спасылкай на The Guardian паведамляе ria.ru. Кардынал Караль Вайтыла, які нарадзіўся ў Польшчы ў 1920 годзе, быў абраны Пантыфікам у 1978 годзе, стаўшы першым Папам неітальянскага паходжання з 1523 года. 1 мая 2011 года Ян Павел ІІ быў абвешчаны благаслаўлёным, а 27 красавіка 2014 года — святым. Урачыстыя набажэнствы ў памяць пра святога Папу Рымскага адбываюцца штогод 22 кастрычніка. Асабліва папулярны Пантыфік у сябе на радзіме, дзе 90 працэнтаў насельніцтва з’яўляюцца католікамі. |