Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прынц Іярданіі: міжрэлігійны дыялог падмацоўвае цікавасць да найвышэйшых каштоўнасцяў
06.05.2016 14:55

Міжрэлігійны дыялог і пытанне бежанцаў: гэтыя і іншыя тэмы былі ў цэнтры аўдыенцыі Папы Францішка з удзельнікамі калоквіума з Каралеўскім інстытутам міжрэлігійных даследаванняў у Амане, арганізаванага Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу.

Пра значэнне дыялогу паміж рэлігіямі распавёў у інтэрв'ю карэспандэнту Радыё Ватыкана прынц Іярданіі Эль Хасан бін Талал.

«Цікавасць да найвышэйшых каштоўнасцяў, пра якія падчас сустрэчы казаў Святы Айцец, цалкам апраўдала нашыя чаканні адносна гэтага дыялогу», — адзначыў Эль Хасан бін Талал. Іярданскі прынц падкрэсліў, што трэба імкнуцца да канструктыўных каштоўнасцяў і на практыцы адрадзіць ідэю тэрытарыяльнасці, ідэнтычнасці і міграцыі на глабальным узроўні. Выклік, які стаіць перад людзьмі нашага часу, — гэта канкрэтная ўвага да чалавечай годнасці без дыскрымінацыі і ізаляцыі, дадаў ён. Пазбаўленне людзей іх нацыянальнасці, падкрэсліў Эль Хасан бін Талал, не спрыяе зніжэнню росту ліку тых, хто далучаецца да радыкальных груп толькі таму, што ў іх няма іншага выбару або іх магчымасці абмежаваныя.

Наш міжрэлігійны дыялог, як адзначыў іярданскі прынц, ужо дасягае некаторых вызначаных мэтаў. Сярод іх — маніторынг з боку навукоўцаў, якія даследуюць сучасныя арабскі, хрысціянскі і мусульманскі пункты гледжання. Ідзе пошук адказу на пытанне: як мы можам сустрэцца на паўдарозе ў пошуках свабоды, у кантэксце еўразійскай палітыкі і добрасуседства?

Прынц бін Талал адзначыў, што ў такой мусульманскай краіне, як Іярданія, дзе хрысціяне складаюць рэлігійную меншасць, тэма грамадзянства з'яўляецца пытаннем плюралізму і прызнання самаідэнтыфікацыі чалавека на аснове павагі. Колькасць хрысціянскага насельніцтва скарачаецца па ўсім рэгіёне, і гэта выклікае трывогу. Таму, як адзначыў прынц, мы павінны ўмацоўваць міжрэлігійны дыялог, з павагай прызнаючы асобу іншага чалавека. Неабходна пацвярджаць тое, што нас аб'ядноўвае ў гэтым рэгіёне, і не ў апошнюю чаргу гэта тычыцца выхавання моладзі, дадаў ён.

Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.