Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У ЕС упершыню прызначылі спецпасланніка па пашырэнні свабоды рэлігіі
07.05.2016 10:40

Еўракамісія атрымала спецыяльнага пасланніка па пашырэнні свабоды рэлігіі і веравызнання за межамі ЕС.

Пра гэта абвясціў Прэзідэнт Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер на цырымоніі ўручэння прэміі ім. Карла Вялікага Папу Францішку 6 мая ў Ватыкане, як паведамляе ўласны карэспандэнт Укрінформ.

Першы мандат на адзін год у якасці спецпасланніка па пытаннях свабоды рэлігіі і веравызнання атрымаў славацкі палітык Ян Фігель, які ў 2004-2009 гадах быў еўракамісарам.

«Свабода рэлігіі і веравызнання з'яўляецца асноватворным правам, што з'яўляецца складнікам заснавання Еўрапейскага Саюза. Пастаянныя пераследы рэлігійных і этнічных меншасцяў патрабуюць больш грунтоўнай абароны і прасоўвання свабоды ўнутры ЕС і па-за ім», — падкрэсліў Жан-Клод Юнкер.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.