Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Карытас Санкт-Пецярбург» збірае сродкі для маладых інвалідаў
07.05.2016 10:03

Каталіцкі дабрачынны цэнтр «Карытас Санкт-Пецярбург» збірае сродкі на гарачае харчаванне для маладых інвалідаў. З гэтай мэтай ён запусціў праект на сайце Planeta.ru.

Штотыднёва, два разы ў дзень, у Цэнтры падтрымкі маладых інвалідаў ім. біскупа Антонія Малецкага яго выхаванцы атрымліваюць гарачае харчаванне.

На сёння бюджэт Цэнтра можа пакрыць толькі камунальныя плацяжы і бягучыя гаспадарчыя выдаткі. З-за скарачэння фінансавання ўжо няма магчымасці забяспечыць дзяцей гарачым харчаваннем і матэрыяламі для творчасці, што можа прывесці да закрыцця Цэнтра.

Менавіта таму было прынята рашэнне паспрабаваць сабраць сродкі на самай папулярнай у Расіі краўдфандынгавай платформе Planeta.ru. Краўдфандынг (даслоўна — «народнае фінансаванне») — гэта спосаб падтрымкі культуры і мастацтва, тэхналогій і бізнесу, дабрачынных праектаў.

Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў імя біскупа Антонія Малецкага існуе ўжо 15 гадоў. З яго выхаванцамі праводзяцца разнастайныя заняткі з мэтай дапамагчы дзецям стаць больш адкрытымі і ўпэўненымі ў сабе.

Паводле gaudete.ru,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.