Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вільнюсе прайшоў Нацыянальны кангрэс Міласэрнасці
10.05.2016 09:29

8 мая ў Вільнюсе завяршыўся Нацыянальны кангрэс Міласэрнасці — цэнтральная падзея Юбілейнага Года для літоўскіх католікаў.

Мэта кангрэса, паводле арганізатараў, заключалася ва «ўмацаванні адносін з Хрыстом, каб разам разважаць над таямніцай Божай міласэрнасці, даючы публічнае сведчанне веры, і дзяліцца з усімі радасцю прыналежнасці да Езуса Хрыста».

Падчас Нацыянальнага кангрэса былі арганізаваны адкрытыя сустрэчы і абмеркаванні на такія тэмы, як «Шлюб, развод і міласэрнасць», «Мультыкультурнае грамадства як знак Божай міласэрнасці», «Хрысціянскае грамадства ў Літве: mission impossible?», «Міласэрнасць як адказ на культурныя траўмы савецкага мінулага».

Для ўдзелу ў кангрэсе быў прызначаны папскі пасланнік — Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці кардынал П’етро Паралін, які ў 2015 годзе наведваў і Беларусь.

У Беларусі 24-26 мая ў сваю чаргу пройдзе першы Нацыянальны Эўхарыстычны кангрэс.

Паводле sib-catholic.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.