Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Амерыканская каралева прыгажосці па просьбе жаніха перайшла ў хрысціянства |
| 10.05.2016 09:43 |
|
Пра гэта са спасылкай на тэлеканал Fox News піша lenta.ru. Факіх змяніла веравызнанне ў кастрычніку, рыхтуючыся да шлюбу з музыкальным прадзюсарам Васімам Салібі. Як паведамляюць СМІ, дзяўчына прыняла рашэнне змяніць веру па просьбе будучага мужа. Вясельная цырымонія павінна прайсці ў сярэдзіне мая ў Ліване. Рыма Факіх з Дэтройта была першай мусульманкай, якая перамагла ў конкурсе прыгажосці «Міс ЗША». Яна прадстаўляла на конкурсе родны штат Мічыган. Пасле перамогі Факіх заявіла, што ў першую чаргу лічыць сябе амерыканкай і ўжо пасля прадстаўніцай ліванскага народа і мусульманкай. Паводле lenta.ru, (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Уладальніца тытула «Міс ЗША-2010», амерыканка ліванскага паходжання Рыма Факіх, якая вызнавала іслам, прыняла хрысціянства дзеля замужжа.
для друку