Ледзі Гага распавяла пра свой удзел у святой Імшы |
11.05.2016 09:37 |
Ледзі Гага здзівіла сваіх фанатаў, апублікаваўшы на сваім профілі ў фэйсбуку фотаздымак са святаром. У каментары да здымка яна дадала, што здымак зрабіла пасля Імшы, у якой прыняла ўдзел. Папулярная спявачка напісала: «Я дзякую а. Дуфелю за — як заўсёды — прыгожую гамілію і супольны ланч у рэстаране. Сёння ён узрушыў мяне словамі, калі сказаў, што “Эўхарыстыя — гэта не ўзнагарода для дасканалых, але ежа, якую дае нам Бог”». Як паведамляе партал Aleteia, а. Джон Дуфель з Нью-Ёрка стаў вядомым некалькі гадоў таму, калі пра яго нетыповыя метады евангелізацыі напісала New York Times. Айцец Дуфель прыстасаваў будынкі парафіі і Касцёла для разнастайнай грамадскасці Нью-Ёрка. Напрыклад, у адной з капліц ён змясціў выявы Марыі з розных частак свету, увёў «вечар з марціні» замест тыповай у амерыканскіх касцёлах «кавы з печывам» пасля Імшы, арганізаваў заняткі англійскай мовы для мігрантаў. У парафіі, дзе служыць гэты святар, рэгулярна праводзяцца Імшы з джазавым музычным суправаджэннем і вечары праслаўлення. Айцец Джон Дуфель таксама запрашае свецкіх лідараў, якія кіруюць разнастайнымі рухамі. Ледзі Гага (Lady Gaga), вядомая раней як Стэфані Джоанна Анджэліна Джэрманота, наведвала школу для дзяўчат, якой кіравалі манахіні з Кангрэгацыі Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Ледзі Гага шматразова прызначала і прызначае збор сродкаў на гэтую школу. Паводле deon.pl, (AYU) |