Падрыхтоўка да СДМ праз інтэрнэт-рэкалекцыі стартавала ў Польшчы |
11.05.2016 08:30 |
«Ці ты гатовы?» — такая назва інтэрнэт-рэкалекцый, якія падрыхтоўваюць да Сусветных дзён моладзі-2016 у фармаце «360 секунд», евангелізацыйнага праекту, які паўстаў пры дапамозе медыйнай групы «Profeto». Тэматыка рэкалекцый, якія праводзіць кс. Анджэй Галэмбёўскі SDB, — учынкі міласэрнасці для цела і для душы. «Ідэя такіх рэкалекцый нарадзілася падчас нашых сустрэч, якія датычаць супрацоўніцтва пры СДМ. У якасці медыйнай групы "Profeto" мы хацелі б ахвяраваць тое, што найбольш у нас атрымліваецца», — адзначае кс. Міхал Альшэўскі SCJ, дырэктар медыйнай групы «Profeto». «Я спадзяюся, што чарговая духоўная форма падрыхтоўкі ўзварухне людскія сэрцы. Тым больш, што іх праводзіць кс. Анджэй Галэмбёўскі SDB, — папярэднік, можна сказаць, інтэрнэт-вяшчання Божага слова ў Польшчы. Для profeto.pl гонар праводзіць яшчэ адзін праект ксяндза Анджэя», — кажа кс. Міхал Альшэўскі. «Я не ведаю, ці ты веруючы, ці не, — гэта няважна. Я не ведаю, як ты сюды трапіў. Але гэта час для цябе, толькі 360 секунд. Два разы на тыдзень — у панядзелак і ў чацвер. Вылучы іх на тое, каб падрыхтаваць сваё сэрца, каб СДМ, час сустрэчы з Папам Францішкам, не быў страчаны, але каб быў плённым часам адчуць багацце міласэрнасці», — запрашае кс. Анджэй Гaлэмбёўскі. Ксёндз Анджэй Гaлэмбёўскі — салезіянін, вікарыем парафіі Св. Станіслава Косткі ў Кракаве, адзін з першых святароў, які пачаў абвяшчаць Евангелле ў польскім інтэрнэце. Праводзіў фестываль «Песня Песняў» у Торуні, «Папскі канцэрт» падчас сустрэчы Папы Бэнэдыкта XVI з польскай моладдзю на Блонях у Кракаве. Апошнім часам праводзіў прэм'еру афіцыйнага гімна СДМ-2016. Цыкл «Ці ты гатовы?» складаецца з 13 эпізодаў. Наступныя запісы будуць выпушчаны напрыканцы мая і будуць з'яўляцца ў кожны панядзелак і чацвер на старонках profeto.pl і krakow2016.com. «Шмат трэба рыхтавацца вонкава, але найважней падрыхтаваць свае сэрцы.Калі гэтага не адбудзецца, то марная будзе нават найлепшая арганізацыя», — кажа кс. Міхал Альшэўскі і прызнаецца, што яго марай было б, каб гэтыя рэкалекцыі ўпісаліся ў штомесячныя сустрэчы «Для нас і ўсяго свету» ў кракаўскіх Лагеўніках і сталі іх працягам. «Я спадзяюся, што і 360 секунд "заіскраць"», — дадае сэрцанін. Паводле niedziela.pl, (AYU) |