Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Святой Зямлі павялічваецца колькасць пілігрымаў з Азіі |
11.05.2016 10:48 |
Аб значным павелічэнні ліку паломнікаў, якія прыязджаюць на Святую Зямлю з Далёкага Усходу, на падставе праведзеных даследаванняў паведаміла Бюро пілігрымак у Ерузалеме. Самая вялікая колькасць пілігрымаў з Азіі прыбывае на Святую Зямлю з Інданэзіі, Індыі і Філіпін. Толькі ў 2014 годзе ў першую дваццатку краін, адкуль прыбываюць пілігрымы, увайшло 6 азіяцкіх краін, а ў мінулым годзе — ажно 7. Вядома, першае месца да гэтага часу займае Еўропа. За ёй ідзе Азія, пакінуўшы крыху ззаду Паўночную і Лацінскую Амерыку. Паводле Deon.pl, (MV) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.