Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціяне-бежанцы церпяць уціск з боку мусульман у мігранцкіх гарадах Германіі
13.05.2016 10:00

Каля 40 тысяч хрысціянскіх бежанцаў падвяргаюцца дыскрымінацыі з боку мусульман у палатачных гарадках для мігрантаў, паведамляе са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне выданне Christian Today.

Нямецкі аддзел міжнароднай арганізацыі па ахове хрысціян ад пераследу Open Doors правёў даследаванне, апытаўшы 231 хрысціяніна, які прыбыў у Германію з Сірыі, Ірака і Афганістана. Даныя апытання прыводзяць СМІ.

«Каля 32 працэнтаў рэспандэнтаў сказалі, што яны атрымлівалі пагрозы. 37 працэнтаў заявілі, што атрымлівалі цялесныя пашкоджанні. Амаль палова рэспандэнтаў заявіла, што сутыкнулася з дыскрымінацыяй і пераследам з боку аховы ў цэнтрах для бежанцаў, а 88 працэнтаў — што яны падвяргаліся ўціску з боку мусульманскіх бежанцаў з-за сваёй веры», — гаворыцца ў артыкуле.

Старшыня Open Doors у Германіі Маркус Родэ сказаў выданню, што прыведзеная інфармацыя з’яўляецца «толькі верхам айсбергу». Арганізацыя, якую ён узначальвае, выступіла з заявай, у якой заклікала нямецкія ўлады «забяспечыць выкананне права на свабоду веравызнання».

Выданне таксама прыводзіць словы сірыйскага бежанца Фадзі, які заявіў журналістам, што «пакінуў родную краіну з мэтай выратавання ад ісламскіх экстрэмістаў», аднак ён «быў уражаны», калі сустрэўся з імі каля свайго жылля ў Германіі.

Паводле ria.ru,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.