Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хор папскай Сікстынскай капэлы зладзіць канцэрт у царкве Марціна Лютэра
13.05.2016 16:51

Знакаміты хор папскай Сікстынскай капэлы 18 мая дасць канцэрт у царкве, на дзвярах якой Марцін Лютар павесіў свае 95 тэзісаў, якія паклалі ў 1517 годзе пачатак Рэфармацыі.


У XVI стагоддзі, калі гэтыя дзверы былі драўлянымі, а не металічнымі, як зараз, Марцін Лютэр і прымацаваў свае знакамітыя тэзісы.

Акрамя Лютэрштадта-Вітэнберга, папская капэла дасць канцэрты таксама ў Берліне і Дрэздэне.

Царква Панны Мары ў саксонскім Вітэнбергу традыцыйна лічыцца царквой-маці Рэфармацыі. Менавіта там прапаведаваў аўгустынскі манах Марцін Лютэр. Там ён упершыню здзейсніў Імшу на нямецкай мове, удзяліўшы Камунію вернікам не толькі хлебам, але і віном.

Менавіта да дзвярэй гэтай царквы ён прыбіў свае знакамітыя тэзісы, у якіх выкрываў злоўжыванні індульгенцыямі, дагмат пра чысцец і многія іншыя пытанні. У 1996 годзе царква ў Вітэнбергу была ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Турнэ хору Сікстынскай капэлы ў Германіі пройдзе ў межах ініцыятывы «музычнага экуменізму», з якой выступіў Бэнэдыкт XVI. За апошнія гады харавы калектыў пабываў у Лондане, Оксфардзе і Маскве.

Капэла была заснавана 600 гадоў таму Папам Грыгорыем, у яе склад уваходзяць 20 мужчын і 35 хлопчыкаў. Часта капэла спявае падчас папскіх набажэнстваў у саборы св. Пятра.

Выкананне хорам Сікстынскай капэлы «Exaltabo Te»:

Паводле blagovest-info.ru, (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.