Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Наступствы легальнай эўтаназіі: 20-гадовая жанчына была забіта, хоць і не мела смяротнай хваробы
16.05.2016 11:54

Псіхічна хворыя, якія не маюць смяротных хвароб, паступова робяцца ахвярамі легальных забойстваў, бо сярод грамадства, якое дазволіла эўтаназію, чым далей, тым болей пашыраецца культура смерці, кажуць медыкі.

20-гадовая жыхарка Нідэрландаў была легальна забіта, бо псіхіятры прызналі яе стан здароўя «нясцерпна цяжкім», сведчаць даныя Камісіі па эўтаназіі.

«Гэтая падзея мае вельмі разбуральныя наступствы. Яна пераконвае іншых хворых людзей, якія жывуць у адчаі, што ў іх няма надзеі, што няма сэнсу змагацца за жыццё», — кажа псіхолаг  CatholicPsych Institute доктар Грэг Ботара.

Лічбы сведчаць, што колькасць псіхічна хворых людзей, якія загінулі ў выніку эўтаназіі, значна вырасла ў Нідэрландах за тыя 14 гадоў, якія прайшлі пасля яе легалізацыі.

У 2010 годзе толькі два чалавекі былі забіты па прычыне псіхалагічных хваробаў. У 2015 колькасць такіх людзей вырасла да 56.

Зараз ад некаторых «дактароў», якія здзяйсняюць эўтаназію, гучаць прапановы дазволіць прасіць аб забойстве самога сябе нават 12-гадовым дзецям.

«Эўтаназія — гэта пагроза для аховы здароўя ўсяго грамадства, таму што адна з галоўных праблем пры лячэнні цяжкіх хваробаў — адчай пацыента, і вельмі часта самае першае, што павінен зрабіць доктар, — гэта даць хвораму надзею і пераканаць яго, што за жыццё трэба змагацца», — кажа доктар Ботара.

Тым больш ніколі не бывае такога, каб не было сэнсу змагацца за здароўе псіхічна хворага чалавека, дадае ўрач.


У 1939-40-я гады нямецкія нацысты сакрэтна праводзілі праграму эўтаназіі, забіваючы фізічна і псіхічна хворых людзей і аргументуючы гэта тым, што дзяржава павінна дапамагаць больш здаровым, а не «непатрэбным», ад якіх ніякай «карысці». Нацысты былі вымушаны паступова згарнуць праграму эўтаназіі пасля пратэстаў нямецкіх католікаў і пратэстантаў.

Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicnewsagency.com

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.