У Егіпце хрысціяне і мусульмане заключылі пагадненне аб абароне дзяцей ад сексуальнай эксплуатацыі |
16.05.2016 11:57 |
Ісламскі ўніверсітэт Аль-Азхар у Каіры і праваслаўны Копцкі Патрыярхат падпісалі пагадненне, у якім былі закрануты прынцыпы, якія тычацца абароны дзяцей ад сексуальнай эксплуатацыі. Пад эгідай ЮНІСЕФ, фонду ААН па абароне правоў дзяцей, сумесны дакумент быў падпісаны Патрыярхам Тавадрасам II і вялікім імамам універсітэта шэйхам Ахмедам аль-Тайібам. Тэкст падкрэслівае абарону непаўналетніх як агульную каштоўнасць веры мусульман і хрысціян. У дадатак да барацьбы з сексуальным гвалтам сярод мэтаў кампаніі па абароне дзяцей таксама ўзгадваецца адмова ад прымусовых шлюбаў непаўналетніх і генітальнага акалечвання жанчын. Гэтая дэкларацыя прадугледжвае супрацоўніцтва 850 імамаў, святароў, манахаў і пастырскіх работнікаў. Яны будуць падрыхтаваны да працы ў межах спецыяльных курсаў, каб маглі папярэджваць сваіх суграмадзян аб парушэннях, якія адбываюцца вакол іх. Падставай для арганізацыі кампаніі з’яўляецца рэзкае павелічэнне колькасці выпадкаў сексуальнага гвалту ў дачыненні да непаўналетніх у Егіпце. Паводле Deon.pl, (MV) |