Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
ЗША могуць пачаць фінансаванне іракскіх хрысціян-вайскоўцаў
17.05.2016 11:08

Кангрэс і Сенат ЗША хутка пачнуць абмяркоўваць законапраект, які прапануе фінансавую падтрымку хрысціянскім узброеным групам у іх змаганні з так званай «Ісламскай дзяржавай».

Баевікі-ісламісты ў Іраку і Сірыі масава забіваюць мясцовых хрысціян, бяруць іх у закладнікі, гвалтуюць жанчын і прадаюць іх у нявольніцтва.

Некаторыя краіны ўжо прызналі такія дзеянні ісламістаў генацыдам хрысціян і іншых рэлігійных меншасцяў.

«Камітэт лічыць, што Злучаныя Штаты павінны падтрымліваць адпаведным чынам правераныя і эфектыўныя мясцовыя групы, такія, як іракскія хрысціянскія апалчэнні», — гаворыцца ў законапраекце.


Да ўсходніх хрысціян, якія ваююць супраць ісламістаў, далучыліся таксама некаторыя добраахвотнікі з краін Амерыкі і Еўропы.

Аляксандр Гелагаеў паводле Catholicherald.co.uk

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.