Рэклама СДМ з’явіцца на Пірэнейскім паўвостраве |
17.05.2016 11:40 |
Мабільны цэнтр папулярызацыі Малапольшчы («Camper Malopolskі») будзе рэкламаваць Сусветныя дні моладзі-2016 на Пірэнейскім паўвостраве. «Да гэтага часу 37 тысяч іспанцаў, а таксама 8 тысяч партугальцаў ужо паведамілі аб сваім удзеле ў фестывалі маладых хрысціян. Арганізатары падлічылі, што ўдзельнікаў будзе ў два разы больш. Наследуючы словы святога Марка, “Camper Malopolskі” едзе ў Іспанію і Партугалію, каб пераканаць тых, хто яшчэ не вызначыўся наконт удзелу ў СДМ», — кажа Роберт Шпрынгвальд, адзін з удзельнікаў экспедыцыі. Мабільны цэнтр папулярызацыі на працягу некалькіх дзён будзе падарожнічаць па Пірэнейскім паўвостраве, запрашаючы маладых іспанцаў і партугальцаў на Сусветныя дні моладзі ў Кракаў. Першы прыпынак плануецца зрабіць у Лурдзе. Адтуль «Camper Malopolska» адправіцца ў Мадрыд, а наступны пунктам будзе Вальядалід, сталіца Кастыліі і Леона. На працягу наступных двух дзён каманда «Camper» будзе праводзіць сваю кампанію ў партугальскіх гарадах Барселас і Брага. У канцы «экспедыцыі» прадстаўнікі мабільнага цэнтра сустрэнуцца з жыхарамі паўночнай Іспаніі: Санцьяга-дэ-Кампастэла, Бургос і Більбао і Сан-Себасцьяна. Паездка ў Іспанію — не першая арганізаваная гэтым цэнтрам рэкламная кампанія на Пірэнейскім паўвостраве. У кастрычніку 2014 г. «Camper» наведаў поўдзень краіны — Барселону і Валенсію. А нядаўна да прыезду на СДМ цэнтр заклікаў жыхароў Францыі, Італіі і Германіі. Паводле ekai.pl, (MV) |