Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскі штат Паўднёвая Караліна забараніў аборты пасля 19 тыдня
18.05.2016 10:11

Заканадаўчы сход Паўднёвай Караліны прыняў законапраект, які забараніў аборты пасля 19 тыдня цяжарнасці за выключэннем выпадкаў, калі цяжарнасць пагражае жыццю маці. Такім чынам зараз у ЗША стала 17 штатаў, якія прынялі падобныя законы.

Кансерватыўная Рэспубліканская партыя кантралюе і заканадаўчую, і выканаўчую галіны ўлады ў штаце, таму губернатар штата Нікі Хэйлі адзначыла, што падпіша законапраект. Насельніцтва Паўднёвай Караліны — амаль 5 мільёнаў чалавек.

Аборты былі легалізаваны ў ЗША ў 1973 годзе пасля адпаведнага рашэння Вышэйшага суда краіны. З таго часу розныя амерыканскія рэлігійныя, грамадскія і палітычныя арганізацыі імкнуцца так ці інакш абмежаваць легальныя забойствы дзяцей ва ўлонні маці.

«Я веру, што жыццё пачынаецца ад зачацця, і важны кожны крок, які вяртае нас да гэтай ідэі», — сказала дэпутат ад Рэспубліканскай партыі Вэндзі Нэні, якая стала аўтарам закона.

Reuters.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.