Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Турцыі касцёл XIII ст. перабудоўваюць у мячэць
18.05.2016 11:39

Турцыя працягвае сціраць сляды шматгадовай прысутнасці хрысціянства ў сваёй краіне. Як паведамляе KAI са спасылкай на агенцтва Fides, у Трабзоне ў візантыйскім касцёле, які з’яўляецца помнікам архітэктуры, знішчаны хрысціянскія фрэскі і мазаікі XVIII стагоддзя.

Тры гады таму турэцкія ўлады пастанавілі ператварыць гэты касцёл у мячэць. Адапцыйныя працы, якія вядуцца сёння ў святыні, цалкам зменяць яе выгляд, без увагі пры гэтым на каштоўныя хрысціянскія арнаменты.

Гэты касцёл быў пабудаваны ў 1250 годзе і асвечаны пад тытулам Божай Мудрасці. У XVI ст. яго ўжо перабудоўвалі ў мячэць. У 1964 годзе ў ім быў уладкаваны музей.

У 2013 годзе ў межах новай палітыкі Прэзідэнта Эрдагана святыню перадалі мусульманам, нягледзячы на пратэсты хрысціян, а таксама пярэчанні Патрыярха Канстанцінопальскага, які адзначыў беспадстаўнасць такога рашэння.

(IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.