Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Кіеве скралі маскоўскі экземпляр кнігі «Апостал»
19.05.2016 10:00

З Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Вярнадскага ў Кіеве знікла кніга Івана Фёдарава 1564 года выдання, надрукаваная на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, а не надрукаваная на Украіне ў 1574 годзе, пра што паведамлялася ў СМІ раней.

Інфармацыю аб скрадзенай кнізе Бібліі ўдакладніла загадчыца аддзела старадрукаваных і рэдкіх кніг Нацыянальнай бібліятэкі Украіны Наталля Бондар.

У панядзелак прэс-служба сталічнага кіраўніцтва Нацыянальнай паліцыі Украіны паведаміла, што ўкраінскія праваахоўнікі ўзбудзілі крымінальную справу ў сувязі са знікненнем старадрукаванай кнігі 1574 года выпуску з Нацыянальнай бібліятэкі імя Вярнадскага ў Кіеве.

Прэм’ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман даручыў міністрам правесці інвентарызацыю ўсіх рэдкіх выданняў у сувязі са знікненнем старадруку.

«Пацвярджаю факт выкрадання “Апостала” 1564 года з Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя Вярнадскага. Аднак у папярэдніх паведамленнях была памылка. Выкрадзены не львоўскі, а маскоўскі “Апостал” 1564 года. У бібліятэцы захоўвалася тры экземпляры выдання», — напісала Наталля Бондар у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Яна таксама паведаміла, што «выкрадальнік прадставіўся супрацоўнікам спецслужбаў, прыйшоў з лістом аб праверцы каштоўных фондаў, меў пасведчанне спецслужбы».

Паводле «РИА Новости», (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.