Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Станіслаў Дзівіш: «Не дазвольце страху зачыніць для вас СДМ»
19.05.2016 10:06

У ліпені Кракаў прыме мільёны маладых людзей, якія прыедуць на Сусветны дзень моладзі, і польскі кардынал Станіслаў Дзівіш запэўнівае магчымых гасцей у тым, што ім не варта баяцца тэрактаў.

«Прыязжайце ў Кракаў, мы чакаем вас, не бойцеся!» — сказаў іерарх у пасланні моладзі свету.

Кардынал Станіслаў Дзівіш быў сакратаром святога Папы Яна Паўла ІІ 39 гадоў, а зараз з'яўляецца арцыбіскупам Кракава і кіруе асноўнай часткай падрыхтоўкі СДМ.

Падчас на СДМ чакаецца моладзь як мінімум з 182 краін, аднак нядаўнія тэрарыстычныя акты ісламістаў у Еўропе выклікалі занепакоенасць адносна ўзроўню бяспекі на такім масавым мерапрыемстве.

«Еўропа і свет маюць патрэбу ў міры, і гэтая падзея можа дапамагчы змяніць атмасферу ў свеце і нашых краінах», — адзначыў кардынал.

Ewtnnews.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.