Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сцяг як мінімум кожнай трэцяй краіны свету мае рэлігійную сімволіку
20.05.2016 13:49

Рэлігійныя сімвалы — ад хрысціянскага крыжа да язычніцкага арла ацтэкаў — маюць на сваіх сцягах як мінімум 64 з 196 краін свету, падлічылі амерыканскія даследчыкі.

Прыкладна кожны другі сцяг з рэлігійнай сімволікай мае хрысціянскія сімвалы, адзначае аналітычны цэнтр Pew Research Center, які збірае інфармацыю па сацыяльных пытаннях, грамадскай думцы і дэмаграфіі.

Гэтак, напрыклад, брытанскі сцяг уключае ў сябе адначасова крыж св. Юрыя (просты чырвоны на белым полі), крыж св. Патрыка (дыяганальны чырвоны на белым), крыж св. Андрэя (дыяганальны белы на блакітным).


Ісламскія сімвалы нясуць 33 працэнты такіх сцягоў, пяць сцягоў маюць будысцкія ці індуісцкія сімвалы, і толькі адна краіна ў свеце мае юдэйскі сімвал — зорку Давіда.


Японскі сцяг паказвае «сонца, якое ўзыходзіць», сімвал японскай этнічнай рэлігіі сінтаізм.

Сцягі Уругвая і Аргенціны ўключаюць сонца, якое сімвалізуе язычніцкае сонечнае боства Інці. На мексіканскім сцягу ёсць выява арла — ацтэкскага бога Уіцілапочтлі.


Рewresearch.org (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.