Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новым кіраўніком францішканскай кустодыі на Святой Зямлі стаў а. Франчэско Патон OFM
23.05.2016 10:07

53-гадовы францішканін італьянец а. Франчэско Патон стаў новым кіраўніком кустодыі на Святой Зямлі. На гэтай пасадзе ён змяніў а. П’ербатысту Піцабалу, які выконваў абавязкі кустодыя на працягу апошніх дванаццаці гадоў.

Рашэнне было зацверджана Святым Пасадам у адпаведнасці з папскімі ўставамі па Святой Зямлі.

Айцец Франчэско Патон нарадзіўся ў Віга Меана ў дыяцэзіі Трэнта 23 снежня 1963 года. Манаскія абяцанні склаў у 1986 годзе і праз тры гады атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Папскім універсітэце ў Рыме на факультэце камунікацыі.

Займаў розныя кіруючыя пасады ў ордэне і ў роднай манаскай правінцыі Паўночнай Італіі, вёў выкладчыцкую дзейнасць, шырока супрацоўнічаючы з касцёльнымі СМІ. Акрамя італьянскай мовы, валодае англійскай і іспанскай.
 
У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё манах адзначыў, што з вялікім хваляваннем успрыняў вестку аб сваім прызначэнні. Святар нагадаў, што кустодыя Святой Зямлі не абмяжоўваецца толькі Ерузалемам, але ахоплівае таксама Сірыю, Іярданію, Егіпет, Ліван і — часткова — астравы Радос і Кіпр.

Паводле sib-catholic.ru,
(ils)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.